ЗША заяўляюць пра небяспеку ў Менску

video

https://www.youtube.com/watch?v=lBO5Phv57BY

КДБ маўчыць, міліцыя кажа – не ведаем. А тым часам Амбасада Злучаных Штатаў праінфармавала сваіх грамадзянаў, якія цяпер знаходзяцца у сталіцы Беларусі, пра магчымую пагрозу гвалту каля канцэртнай залы «Менск». Гэтая інфармацыя зʼявілася напярэдадні на сайце ўстановы.

«Грамадзянам ЗША варта пазбягаць гэтага месца і праяўляць асцярожнасць ува ўсіх грамадскіх месцах да 10 лютага 2016 года», – зазначае Амбасада ЗША ў Беларусі.

У сацыяльных сетках людзі таксама абмяркоўваюць тое, што адбываецца ў апошнія дні каля канцэртнай залы. Паводле відавочцаў, тэрыторыю патруляваў АМАП і людзі ў цывільным. На паркінг каля будынку заязджаць не дазваляюць працаўнікі аўтаінспекцыі.

Аднак у Дзяржаўным упраўленні ўнутраных справаў сталіцы ніякіх сэнсоўных тлумачэнняў не даюць.

Па словах журналістаў Белсату, будынак да гэтага часу ахоўваецца супрацоўнікамі міліцыі. Здымаць тое, што адбываецца, на камеру, ім таксама не дазволілі.

ГВ, Белсат

Глядзі таксама
Каментары