Зміцер Дашкевіч: У РАУС мне сказалі, што мяне не затрымлівалі, а «запрасілі на размову»

video

Лідар «Маладога фронту» выказаўся: «Народзе, тады ты зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе! Таму мы заклікаем адзначыць 502-ю гадавіну Бітвы пад Воршай – Дзень беларускай вайсковай славы! Нагадаем Расеі, што яе чакае, калі яна паспрабуе рэалізаваць у Беларусі свае імперскія комплексы». Акцыя адбылася пад лозунгам «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!». І як паказваюць улады, яны не даюць дазволу на такія антырасейскія выказванні, бо перад самой акцыяй Змітра Дашкевіча брутальна затрымалі. Пасля некалькіх гадзінаў у РУУС актывіста вызвалілі, і мы паразмаўлялі з ім.

Што адбывалася, распавядзіце падрабязнасці.

Каля 16:30 я выйшаў у падвал і звярнуў увагу, што нейкі падазроны супрацоўнік КДБ сядзіць на лаве. Хаця ўзважыў, можа гэта ўжо фобіі ў мяне такія апазіцыйныя. Але калі я выходзіў з падвалу, ён падскочыў да мяне, сунуў нейкую корку ў нос. Я сказаў, што мне трэба папярэдзіць жонку, двое ж дзяцей, а тут невядома – можна ж на тры гадзіны паехаць, а можна на тры гады. Ён сказаў, што нельга, і я быў вымушаны раўсці на ўвесь падʼезд, каб суседзі папярэдзілі жонку, што мяне затрымоўваюць. Яе папярэдзілі. Недзе 10 чалавек было. Заламалі рукі.

Не скажу, што збівалі, закруцілі і ўнеслі ў аўтамабіль. У райадзеле сказалі, што трэба даць тлумачэнні па прычыне рыцця акопаў каля Веткі 6 верасня. Я адмовіўся на падставе, што ніхто не размаўляе па-беларуску, далі мне беларускага падпалкоўніка. Я даў нейкія тлумачэнні. Пасля сядзелі паўтары гадзіны, спрабавалі размаўляць на розныя тэмы. Відаць чакалі загаду, пакуль скончацца ўсе акцыі.

Выпусцілі без пратаколу?

Так, мне казалі «мы вас запрасілі для размовы. Мы вас не затрымалі, а проста паразмаўляць».

На подступах да расейскай амбасады затрымалі актывістку Вольгу Нікалайчык. Ці вы ведаеце, што з ёй?

Я чакаў яе перад РАУС. Яе вызвалілі. Перад акцыяй таксама затрымалі Ўладзь Яроменак і Сяргей Фальчэўскі, якія меліся арганізаваць там пэўны перформанс. Гэта ўсё ў шэрагу зачысткі ў Ветцы, я здзівіўся, што там усё начальства веткаўскага раёну нас затрымоўвае. Гэта ў адным шэрагу з расейскім сцягам, узнятым на Паралімпіядзе і сённяшняя зачыстка супраць расейскай агрэсіі. Усё гэта такі якасны прагіб перад Масквой, Лукашэнкі перад сваймі гаспадарамі, якія яго кормяць.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары