Журналіста Змітра Лупача аштрафавалі за сюжэт «Белсату» пра дэфіцыт угнаенняў

ВІДЭА

Зміцер Лупач

Суд Пастаўскага раёну прызнаў глыбоцкага журналіста Змітра Лупача вінаватымі па арт. 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і пакараў штрафам ў памеры 25 базавых велічынь (612,5 рублёў).

Падставай для складання адміністратыўнага пратаколу стаў сюжэт «Белсату» аб дэфіцыце ўгнаенняў у Пастаўскім раёне.

Гэта першы штраф, які атрымаў Лупач у 2018 годзе. Летась глыбоцкага журналіста штрафавалі чатыры разы. Апошні ў 2017 годзе суд адбыўся ў Докшыцах – тады Лупача аштрафавалі на 920 рублёў.

Нагадаем, паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі толькі за 2017 год журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), 94 % штрафаў паводле адміністратыўных справаў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ летась прыпалі на журналістаў «Белсату».

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары