Фрылансера Змітра Лупача, які супрацоўнічае з «Белсатам», аштрафавалі на 920 рублёў

ВІДЭА

920 рублёў штрафу – такую пастанову вынес Докшыцкі раённы суд у дачыненні незалежнага журналіста Змітра Лупача.

Суддзя Вячаслаў Елісеенка прызнаў фрылансэра вінаватым у супрацы з замежнымі медыямі без акрэдытацыі. Падставаю для разгляду справы ў судзе стаў сюжэт на нашым тэлеканале аб адсутнасці прыпынку цягніка Менск – Полацк на станцыі Параф’янава.

«Даволі дзіўна, што за гэты матэрыял нас штрафуюць. З іншага боку я лічу, што нашыя ўлады баяцца любой ініцыятывы, нават такой бяскрыўднай, як збор подпісаў за прыпынак цягніка. Яны баяцца любой ініцыятывы, якая сыходзіць не ад іх», – распавёў Зміцер Лупач.

Штрафам за матэрыял для «Белсатам» улады не абмежаваліся. На Лупача таксама склалі пратакол за супрацу з радыё «Рацыя». Фрылансер кажа, што проста патрымаў дыктафон для журналісткі Таццяны Смоткінай, якая для «Рацыі» рабіла сюжэт на тую ж тэму. Яе суд пакараў штрафам памерам 690 рублёў.

Сёлета гэта чацвёрты суд над журналістам Змітром Лупачам паводле абвінавачання ў працы без акрэдытацыі ды другі – над Таццянай Смоткінай. Кожны раз журналістаў каралі буйнымі штрафамі за прафесійную дзейнасць.

belsat.eu

 

 

Глядзі таксама
Каментары