Залдастанаў пахваліўся, што амаль даў аплявуху журналісту «Белсату»


Журналістка «Lifenews» у наўпроставым эфіры запыталася ў лідара «Начных ваўкоў», ці будзе той адказваць на крытычныя рэплікі на ягоны адрас.

– Прапануеце забараніць Беларусь, або тую саму апазіцыйную партыю [БНФ – заўвага belsat.eu], або адпусціце гэтага чалавека з мірам, каб ён перагарэў?

– Ды я ўвогуле не ведаю, хто гэта такі. Хутчэй за ўсё гэта быў адзін, я ўяўляю, хто гэта мог быць. Там круціўся адзін каля мяне, амаль аплявуху не атрымаў наконт ягонай заявы, што Савецкі Саюз ваяваў разам з Гітлерам. Разумееце, вось ён гэта і піша. Там быў нейкі, увесь час тоўкся пад нагамі, майку нейкую брыдкую з нашым прэзідэнтам надзеў, амаль не парваў яе на ім.

Чытайце таксама >>> Саша Сотнік: Залдастанаў гэта не байкер, а спецагент Пуціна

Польскія памежнікі другі год запар не прапусцілі «Начных ваўкоў» у Еўразвяз. Тыя вярнуліся ў Беларусь, каб паскардзіцца журналістам. Алесь Ляўчук спытаў у Залдастанава пра хаўрус СССР і Нямеччыны (Пакт Рыбентропа-Молатава). Той не ведаў, што адказаць, і штурхнуў яго.

Падчас візіту ў мемарыяльны комплекс у Хатыні Залдастанаў пашкадаваў пра распад Савецкага Саюзу ды сказаў, што лічыць Беларусь і Украіну часткамі Расеі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў