Забойства Паўла Шарамета: украінская паліцыя не сачыла за журналістам


Інфармацыя пра тое, што нібыта намеснік кіраўніка Нацпаліцыі Украіны Вадзім Траян арганізоўваў сачэнне за журналістам Паўлам Шараметам, не пацвердзілася.

«Паведамляем, што па выніках службовага расследавання інфармацыя аб магчымым дачыненні першага намесніка старшыні Нацпаліцыі Вадзіма Траяна да незаконнага сачэння за кіраўнікамі інтэрнэт-выдання «Украінская праўда» Паўлам Шараметам і Аленай Прытулай не пацвердзілася», – гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Украінскага журналіста беларускага паходжання Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Невядомыя мужчына і жанчына заклалі выбухоўку ў аўтамабіль ягонай грамадзянскай жонкі Алены Прытулы. Праваахоўнікі паведамілі, што выбухоўка ўзарвалася ад радыёкіраванай прылады. Расследаваннем забойства займаюцца ўкраінскія следчыя і спецыялісты з ФБР ЗША.

ДР belsat.eu паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў