За 10 месяцаў 2016-га беларускі ВУП знізіўся на 2,8 %


Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, ў студзені-кастрычніку 2016 года валавы ўнутраны прадукт (ВУП) склаў Br 78,1 млрд (на 2,8 % менш, чым у студзені-кастрычніку 2015-га).

Тэмпы падзення беларускага ВУП у 2016 годзе годзе выглядалі наступным чынам:

  • за дзевяць месяцаў – 2,9 %
  • за восем – 3 %
  • сем – 2,7 %
  • шэсць – 2,5 %
  • пяць – 2,8 %
  • чатыры – 3 %
  • тры – 3,6%
  • два – 4 %
  • за студзень 2016-га – 4,3 %.

Самае моцнае скарачэнне валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) зафіксавалі ў Віцебскай вобласці – на 5,9 % да Br 6,3 млрд (8 % ВУП краіны). У Гомельскай вобласці ВРП знізіўся на 5 % да Br 8,1 млрд (10,3 % ВУП), у Менску – на 3,2 % Br 20,9 млрд (26,7 %), у Менскай вобласці – на 2,9% да Br 11 млрд (14,1 %), у Магілёўскай – на 2,8 % да Br 5,6 млрд (7,2 %), у Гарадзенскай – на 1,5 % да Br 6,6 млрд (8,4 % ), у Берасцейскай – на 1,1 % да Br 7,5 млрд (9,6 %).

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў