За пяць гадоў ВУП Беларусі вырас у 10 разоў менш, чым запланаваў урад


Ніводзін паказчык сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяць гадоў не выкананы.

У прыватнасці меркавалася, што за 2011-2015 гады ВУП Беларусі вырасце на 62-68 %. Пра гэта паведамляе БелаПАН. Рэальны ж рост ВУП за гэты перыяд склаў 5,9 % – прыкладна ў дзесяць разоў менш, чым планавалася.

Рост прамысловасці за пяць гадоў склаў 4,6 % (планаваны рост – 54-60 %).

Рэальныя даходы насельніцтва выраслі на 32,7 % (планаваўся рост у 70-76 %).

Між тым праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступныя пяць гадоў прадугледжвае павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і выхад на тэмпы эканамічнага росту, вышэйшыя за сярэднія ў свеце.

«Пасля таго, як у мінулыя гады мы пастаянна не выконвалі прагнозы па ВУП, цяпер мала хто верыць у іх дасягненне. Ва ўрадзе, на ўзроўні мясцовых чыноўнікаў, будуць глядзець на гэтую мэту як на ідэалагічную задачу, якая з эканамічнай дзейнасцю мае мала агульнага», – пракаментаваў выкананне прагнозных паказчыкаў эканаміст Антон Болтачка.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары