V фэст фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў ды камп’ютэрных гульняў «UniСon» чакалі ўжо не адзін месяц шматлікія фаны ня толькі з Менску, Беларусі, але і нават некаторыя госці з суседніх краінаў. Квіткі на фэст большасць гледачоў ды касплэеры набылі яшчэ ў ліпені ды жніўні, але арганізатары фэст перанеслі на канец кастрычніка ў СКА «Уручча».
Акрамя вялікай колькасці ўдзельнікаў ды традыцыйных дэфіле-выступаў касплэераў, фотакасплэю і фанарту фестываль абяцаў усім прысутным адразу некалькі сектараў з асобнымі стэндамі ды фотазонамі. Кожны жадаючы мог бясплатна сфатаграфавацца, паразмаўляць і нават згуляць у гульню са сваймі ўлюбёнымі героямі.
Цікавымі ў праграме фэсту выглядалі сустрэчы і майстар-класы з вядомымі пісьменнікамі, сцэнарыстамі, грымёрамі фэнтэзійных фільмаў ды арганізатарамі іншых касплэй-фэстываляў, а таксама выступы на сцэне музычных гуртоў.
Глядзіце ўсе фота з фэсту «UniСon»
Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu
Фота аўтара