Як «ваявалі» пад Барысавам. Фотарэпартаж


Маштабныя манеўры праходзілі з 6 па 12 верасня пад Барысавам. Паводле камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў генерал-маёра Андрэя Жука, вайскоўцы справіліся з заданнямі.

Удзельнікі вучэнняў, якія «праявілі кемлівасць, паказалі добрыя веды, навыкі выканання вучэбна-баявых заданняў», атрымалі медалі і гадзіннікі.

Агулам у вучэннях паўдзельнічалі 7500 вайскоўцаў, 260 адзінак бранятэхнікі, каля 30 самалётаў і верталётаў

Жаўнеры на вучэннях. Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
«Хуткая» адпрацоўвае эвакуацыю умоўных параненых. Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
Беларускія жаўнеры пашыхтаваліся ў шэраг на палігоне пасля вучэнняў. Самыя кемлівыя атрымалі медалі і гадзіннікі. Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
Дым падымаецца пасля выбухаў на палігоне падчас вайсковых вучэнняў. Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
Танк Т-72 і верталёт Мі-24 на палігоне падчас вайсковых вучэнняў. Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
Зенітныя і ракетныя сістэмы «Тунгуска» страляюць на стрэльбішчы. Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
Верталёт Мі-24 ляціць над стрэльбішчам падчас ваенных вучэнняў. Фота REUTERS/Vasily Fedosenko
Стужка навінаў