Нобэлеўскі лаўрэат прысвяціў верш Пагоні і Вітаўту, але навошта абразіў Украіну?


«Не дура была ў Вітаўта губа», – пісаў сусветна вядомы паэт і лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Іосіф Бродскі.

«Прыбярыце хулігана!»

Іосіфа Бродскага літаратуразнаўцы называюць адным з самых цікавых і таленавітых аўтараў ХХ стагоддзя, якія пісалі на расейскай мове. Паэт нарадзіўся ў 1940 годзе ў Ленінградзе, разам з маці перажыў там блакадную зіму.

Ужо першае публічнае выступленне 20-гадовага Бродскага на «турніры паэтаў» з вершам «Яўрэйскія могілкі» выклікала скандал.

Еврейское кладбище около Ленинграда.
Кривой забор из гнилой фанеры.
За кривым забором лежат рядом
юристы, торговцы, музыканты, революционеры.

Пасля гэтых радкоў некаторыя з прысутных паўздымаліся з месцаў ды крычалі: «Прыбярыце хулігана!»

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Паэт, якога каралі высылкай і псіхлякарняй

У снежні 1960 года Бродскі і яго сябра, былы лётчык Алег Шахматаў, падчас паездкі ў Самарканд разглядалі варыянт захопу самалёту, каб трапіць за мяжу, але ўсё ж не адважыліся на гэта.

У 1963 годзе малады паэт, творы якога распаўсюджваліся толькі ў самвыдаце, папрацаваўшы ў моргу, апальшчыкам у кацельнай ды мараком на маяку, вырашыў прысвяціць сябе выключна паэзіі. Яго ж абвінавацілі ў «паразітычным ладзе жыцця» і асудзілі за дармаедства на пяць гадоў прымусовых працаў на расейскай Поўначы. Аднак, па словах Бродскага, больш, чым арышт, суд і прысуд, яго думкі займаў разрыў з каханай Марынай Басманавай. У гэты перыяд паэт спрабаваў нават скончыць жыццё самагубствам.

Пад ціскам міжнароднай супольнасці пасля 18 месяцаў зняволення Бродскаму дазволілі вярнуцца з высылкі. Па рэкамендацыі ягоных уплывовых сяброў яго прынялі працаваць перакладчыкам пры ленінградскім аддзяленні Саюзу пісьменнікаў СССР, што ратавала яго ад абвінавачанняў у дармаедстве. Але і тады Бродскі не пераставаў раздражняць уладаў: двойчы яго змяшчалі ў псіхіятрычную лякарню, тры разы – у турму.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Пагоня, якая імчалася па ўвесь свет

Пасля вяртання з высылкі Бродскі шмат падарожнічаў. Некалькі разоў ён наведаўся ў Літву, якой прысвяціў шэраг твораў. Пасля гасцявання ў Вільні ў 1971 годзе адзін са сваіх вершаў Бродскі напісаў пра старажытны герб ВКЛ – Пагоню, у якім згадаў і князя Вітаўта.

Герб

Драконоборческий Егорий,
копье в горниле аллегорий
утратив, сохранил досель
коня и меч, и повсеместно
в Литве преследует он честно
другим не видимую цель.

Кого он, стиснув меч в ладони,
решил настичь? Предмет погони
скрыт за пределами герба.
Кого? Язычника? Гяура?
Не весь ли мир? Тогда не дура
была у Витовта губа.

Паводле паэтычнай інтэрпрэтацыі, вершнік Пагоні – гэта святы Юры (Ягор), які, як сцвярджае старажытныя легенда, забіў дзідаю цмока, выратаваўшы з яго кіпцюроў дачку багатага язычніцкага ўладара. У вершы аўтар дапускае, што Пагоня магла імчацца, каб зваяваць цэлы свет. «Тады не дура была ў Вітаўта губа», – напісаў Бродскі.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Верш пра Пагоню – грамадзянскі ўчынак

Паводле прафесара гісторыі Віленскага ўніверсітэту Альфрэдаса Бумбляўскаса, напісаць верш пра Пагоню ў савецкія часы было грамадзянскім учынкам.

«Пагоня была пад забаронай у савецкай Літве. Пра яе нельга было гаварыць у школах. Мець гэты сімвал у сябе ўдома было небяспечна, усё роўна як і слухаць радыё «Голас Амерыкі», – адзначыў навуковец.

Свае падарожжы ў Літву Бродскі называў паездкамі за «глытком свабоды», бо нават у савецкія часы краіны Балтыі лічыліся адным з астраўкоў еўрапейскай культуры, «акном у Еўропу».

Яму падабалася Літва, як краіна, яе асаблівасць, вядома, архітэктура, вядома, каталіцызм, некалькі іншы дух», – распавядаў пра Бродскага літоўскі паэт Томас Венцлава. Па словах літоўца, які сябраваў з расейскім творцам, Бродскі любіў казаць, што «для расейскага чалавека Літва – гэта заўсёды крок у правільным напрамку».

«Літва ў параўнанні з іншымі часткамі СССР яшчэ не паддалася гэтак моцна саветызацыі, бо яе пазней далучылі да Савецкага Саюзу. У 60-ыя гады былі жывыя прадстаўнікі даваеннай інтэлігенцыі, якія памяталі незалежную Літву, і з якімі, я думаю, было цікава спаткацца Іосіфу Бродскаму. Працавала культавая кавярня «Neringa», дзе збіралася мясцовая багема. Тады ж у Літве пачынаюць будаваць дамы на ўзор скандынаўскай архітэктуры – усё гэта быў подых Захаду», – падзяліўся з belsat.eu дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы Альвідас Нікжэнтайціс.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Эміграцыя і Нобэлеўская прэмія

У 1972 годзе савецкія ўлады змусілі Бродскага выехаць у эміграцыю. Праз Вену паэт трапляе ў ЗША, дзе з адукацыяй няпоўных 8-мі класаў цягам 24 гадоў выкладае літаратуру ў розных універсітэтах.

Бацькі Бродскага 12 разоў падавалі заяву з просьбай дазволіць ім пабачыць сына, з такой жа просьбай да ўраду СССР звярталіся кангрэсмены і вядомыя дзеячы культуры ЗША, але нават пасля таго, як Бродскі ў 1978 годзе перанёс аперацыю на адкрытым сэрцы і меў патрэбу ў даглядзе, яго бацькам адмовілі ў выязной візе. Сына пасля ягонага ад’езду яны больш не пабачылі.

У 1987 годзе Іосіфу Бродскаму прысудзілі Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Пасля гэтага яго рэабілітавалі ў СССР па справе за дармаедства. У 1995 годзе Бродскаму прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Санкт-Пецярбурга, але той так і не адважыўся наведаць радзіму, кажучы: «Лепшая мая частка ўжо там – мае вершы».

У 1996 годзе Бродскі памёр ад інфаркту. Яго пахвалі ў Венецыі, якую той вельмі любіў за падабенства да Пецярбургу.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Брыдкія словы пра Украіну. Навошта?

Падчас расейска-ўкраінскага канфлікту імя Бродскага зноў усплыло. У 1994 годзе паэт упершыню публічна прачытаў верш «На незалежнасць Украіны», прысвечаны падзеям 1991 года, калі Украіна атрымала дзяржаўную самастойнасць.

Прощевайте, хохлы, пожиливместе – хватит!
Плюнуть, чтоли, в Днипро, может, онвспятьпокатит,
брезгуягордонами, какскорый, биткомнабитый
кожанымиугламиивековойобидой.
Не поминайтелихом. Вашего хлеба, неба,
нам, подавись мы жмыхомиколобом, не треба, – гэтыя радкі расейскі паэт прачытаў на адным з паэтычных спатканняў у Квінс-коледжы ў ЗША. Гэта яшчэ не самыя вострыя словы Бродскага.

Скажем имзвонкой матерью паузы медля строго:
скатертью вам, хохлыи рушником дорога!
Ступайте от нас в жупане, не говоря – в мундире,
по адресу на три буквы, на все четыре
стороныПусть теперь в мазанке хором гансы
с ляхами ставят вас на четыре костипоганцы, – можам мы прачытаць у ягоным вершы.

Украінскі даследчык Навум Сагалоўскі пісаў, што спачатку палічыў гэты верш злой сатыраю, як бы маналогам не вельмі адукаванага расейскага шавініста, з якога аўтар здзекуецца.

«Але вось што сказаў сам Бродскі перад чытаннем свайго вершы ў Стакгольме: «Зараз я прачытаю верш, які можа вам моцна не спадабацца, але тым не менш…» То бок, ён нічога пра сатыру не сказаў, іншымі словамі – верш напісаны на поўным сур’ёзе, ад імя самога паэта», – пісаў Сагалоўскі ў артыкуле «Іосіф Бродскі і Украіна».

«Я спрабую зразумець, з чаго раптам выгнаны з Расеі Бродскі стаў вялікадзяржаўным шавіністам, чым яму так ужо развярэдзіла душу незалежнасць Украіны, пра якую ён нічога не ведаў і якая яго ніколі не цікавіла, як, зрэшты, не цікавіла і сама Расея. Мне не прыйшлося ведаць паэта асабіста; можа быць, ведаючы яго, можна было б разабрацца ў яго русафільскіх прыхільнасцях. А так – што ж, зразумець немагчыма. Выслужвацца перад расейцамі, зрэшты, было яму ўжо зусім ні да чаго», – адзначаў Сагалоўскі.

Той, каго пераследвалі, сам не меў спагады

«Не ведаю, чаму Бродскі, якога самога пераследавалі, любіў Літву і захапляўся яе мінулым, але не меў спагады да Украіны. Трэба заўважыць аднак, што яшчэ з ХІХ стагоддзя расейскія пісьменнікі, якія сюды прыязджалі, адзначалі, што Літва істотна адрозніваецца ад іншых частак Расейскай імперыі. І Дастаеўскі, і Цютчаў прызнавалі, што Літва – гэта нешта іншае, адрознае ад Расеі», – заўважыў сайту Belsat.eu прафесар Бумбляўскас.

Тое, што Бродскі захапляўся Літвой, а дазваляў сабе вельмі вострыя выказванні ў бок Украіны, можа тлумачыцца асабістымі кантактамі, якія пакінулі ў душы Бродскага адпаведнае ўражанне, тлумачыць спадар Нікжэнтайціс.

Біёграф і сябар Бродскага Леў Лосеў адзначаў, што той лічыў Украіну не толькі адзінаю «культурнай прасторай» з «Вялікаросіяй», але і моцна адчуваў яе як сваю гістарычную радзіму. Паводле Лосева, Бродскі выводзіў сваё прозвішча ад назвы ўкраінскага гораду Броды, таму для яго існавала амаль інтымнае перажыванне – адчуваць сябе «Іосіфам з Бродаў».

Нобэлеўская прэмія і сусветна слава, а таксама перажытыя раней пакуты, на жаль, не робяць чалавека больш маральным ды не заўсёды вучаць яго суперажыванню.

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў