Выбары прэзідэнта ў Малдове: будзе другі тур, прарасейскаму кандыдату не хапіла 2 %


Паводле папярэдніх звестак ЦВК, ніводзін кандыдат не дасягнуў парогу ў 50 % плюс адзін голас.

Менавіта таму, каб вызначыцца з прэзідэнтам краіны, давядзецца правесці другі тур.

Прарасейскі лідар Сацыялістычнай партыі Малдовы, 41-гадолвы эканаміст Ігар Дадон набраў 48,2 % галасоў. Перад выбарамі ён абяцаў змяніць цяперашні праеўрапейскі кірунак Малдовы.

Чытайце таксама >>> Увайсці ў Еўразвяз: шанцы Грузіі, Малдовы, Украіны

Другое месца з 38 % галасоў заняла праеўрапейская кандыдатка Мая Санду з партыі «Дзеянне і салідарнасць», якая ў мінулым займала пасаду міністра адукацыі.

Паводле афіцыйных звестак, яўка на выбарах склала амаль 49 %.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары