Увайсці ў Еўразвяз: шанцы Грузіі, Малдовы, Украіны


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/BeLv6S9kQuA”][vc_column_text]Грузія, Украіна і Малдова два гады таму падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ. Дык калі іх туды прымуць?

Украіна: карупцыя шкодзіць больш, чым вайна

Украіне спроба інтэграцыі з Еўропай далася найцяжэй: яна заплаціла за гэта стратай Крыму і вайной на Данбасе. Пасля канфлікту з усходняй суседкай месца расейскага рынку ўва ўкраінскай эканоміцы паволі займае еўрапейскі. Апроч свабоднага гандлю, галоўная мэта ўкраінцаў – бязвізавы рух.

З еўрапейскіх краінаў найбольш украінскіх тавараў сёння купляе Польшча. На працягу першага паўгоддзя 2016-га польскую мяжу перакрочыла больш за 5 млн грамадзянаў Украіны.

Пакуль на шляху ў Еўропу апроч вайны ўкраінцам перашкаджае любоў да хабараў.

«Мы маем праблемы з хуткасцю рэформаў. Перад Украінай стаяць вялікія выклікі ў мностве сфераў, і зрабіць гэта якасна і хутка – вельмі складана. Нам дасталася складаная спадчына – карупцыя і невыкананне законаў. Пакуль мы не вырашым гэтыя праблемы, то не зможам выканаць нашыя абавязкі перад Еўразвязам», – кажа Вераніка Маўчан з кіеўскага Інстытуту эканамічных даследаванняў і палітычных кансультацыяў.

Кіраўнікі Еўразвязу лічаць, што Украіне спатрэбіцца больш за дваццаць гадоў каб далучыцца да Абʼяднанай Еўропы.

Малдова: адзін крок наперад, два назад

Карупцыя давяла і суседнюю Малдову да таго, што на працягу апошняга году там змянілі трох кіраўнікоў ураду. Адзін з іх нават атрымаў дзевяць гадоў турмы за хабарніцтва.

Часу на правядзенне рэформаў не шмат: у кастрычніку ў Малдове адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Галоўны фаварыт, Ігар Дадон, – лідар прарасейскай партыі сацыялістаў.

Сёння самыя вялікія прарасейскія настроі з усіх трох краінаў, якія падпісалі пагадненне ў ЕЗ, – менавіта ў Малдове. І гэта нягледзячы на тое, што малдаване ўжо як два гады без візаў ездзяць па Еўразвязе, а ЕЗ – галоўны гандлёвы партнёр.

«Калі выбары выйграе Дадон, гэта прывядзе да «прыднястравізацыі» краіны і канчаткова заблакуе праеўрапейскія імкненні Малдовы», – кажа кішынёўскі палітолаг Карнэл Кюрэа.

Грузія: каўказская выдатніца

Пра свае праеўрапейскія амбіцыі ўжо не першы год заяўляе таксама і Грузія. Дзякуючы рэформам былога прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, узровень карупцыі там непараўнальна ніжэйшы чым ва Украіне ці ў Малдове. Акрамя таго там самыя высокія праеўрапейскія настроі.

Большасць грузінаў хацела б бачыць сваю краіну ў складзе Еўразвязу. За супрацу з расейскім ЕўразЭЗ выказваюцца толькі 29 % грамадзянаў. Толькі за першы год пасля падпісання пагаднення аб асацыяцыі таваразварот паміж Грузіяй і Еўразвязам вырас на 15 %. Сёння аб’яднаная Еўропа – галоўны гандлёвы партнёр гэтай каўказскай краіны.

Доўгая дарога ў Еўразвяз

Усе тры краіны маюць супольную праблему – сепаратыстаў. У Малдове – Прыднястроўе. У Грузіі – Абхазія і Паўднёвая Асеція, ва Украіне – Крым і Данбас. А гэта блакуе перспектыву ўступлення гэтых краінаў у ЕЗ, таму што ў кожную хвіліну там можа выбухнуць вайна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”290714″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Масква наўрад ці адмовіцца ад маніпулявання сітуацыяй у гэтых праблематычных рэгіёнах. А гэта значыць, што акрамя адмены візаў сур’ёзнага прагрэсу ў еўраінтэграцыі Украіны, Малдовы і Грузіі пакуль чакаць не варта.

Руслан Шошын

Матэрыял «Доўгая дарога ў Еўрапейскі звяз» упершыню выйшаў у эфіры «Белсату» 23 верасня ў выданні «ПраСвету».

[/vc_column_text]



[/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў