Вуліцу паэта-бязбожніка перайменавалі па просьбе Беларускай праваслаўнай царквы


Па просьбе Гомельскай епархіі БПЦ дэпутаты Гомельскага гарсавету перайменавалі вуліцу Дзям’яна Беднага.

Цяпер яна будзе называцца Нікольская, пішуць «Гомельские ведомости».

Дзям’ян Бедны (сапр. імя Яфім Аляксеевіч Прыдвораў) у свой час спадабаўся Леніну і стаў галоўным савецкім паэтам-агітатарам у 20-х гадах. Быў зацятым атэістам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў