Візы ў ЕЗ патаннеюць: пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю амаль гатовыя


На верасень у Бруселі запланаваны фінальны этап перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам, паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Андрэа Віктарын ў эфіры тэлеканалу ОНТ.

«Пагадненні амаль гатовыя. Калі зможам іх падпісаць, то гэта будзе важным крокам. Нашыя адносіны апошнім часам палепшыліся, і мы са свайго боку хочам, каб былі гэтыя візавыя пагадненні з Беларуссю. Спадзяюся на хуткае падпісанне», – заявіла Андрэа Віктарын.

Падпісанне пагадненняў з ЕЗ можа зрабіць працэдуру выдачы кароткатэрміновых візаў для грамадзянаў Беларусі прасцейшай. Таксама прадугледжваецца змяншэнне коштаў на візы.

У сакавіку стала вядома, што ЕЗ плануе распрацоўку паправак да візавых правілаў. Рэформа прадугледжвае павышэнне візавых збораў да € 80.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары