Узброены нападнік адкрыў агонь у нямецкім кінатэатры, падчас штурму яго забілі


Як мінімум 20 асобаў пацярпелі ў выніку нападу на кінатэатр узброенага мужчыны ў масцы.

Абноўлена. Пра тое, што злачынца забіты, паведаміла выданне «Hessenschau», якое спасылаецца на МУС Нямеччыны.

Сілавікі пацвердзілі, што мужчына, які адкрыў агонь, быў забіты падчас штурму.

Фотаздымак AFP

Некалькі чалавек, якія былі ў кінатэатры, пацярпелі ад слёзатачывага газу. Пра загінулых не паведамляюць.


Напад быў здзейснены на захадзе Нямеччыны ў горадзе Фірнхайм (недалёка ад Франкфурту).

Мужчына пачаў страляць у паветра, пасля чаго людзі сталі ўцякаць з кінатэатру.

Па некаторых звестках, нападнік цяпер знаходзіцца ў будынку кінатэатра, які ачапілі паліцыянты.

Пакуль незразумела, ці злачынца адзін альбо мае закладнікаў.

Паводле ацэнак выдання «Echo», у выніку нападу пацярпелі ад 20 да 50 асобаў, аднак не пазначаецца, ці былі яны параненыя падчас страляніны.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Getty Images / BBC, theprovince.com

Стужка навінаў