У ЗША злодзей прабраўся ў краму праз дах, але не змог выбрацца назад


Выпадак здарыўся ў Новым Арлеане (штат Луізіяна). Рабаўнік забраўся ў краму адзення, прарабіўшы дзірку ў столі і спусціўшыся па вяроўцы.

Неўзабаве мужчына пачаў панікаваць, бо спрацавала сігналізацыя, і паспрабаваў выбрацца праз дзірку ў даху. Пасля некалькіх няўдалых спробаў, ён знайшоў запасны выхад і збег. Цяпер рабаўніка шукае паліцыя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў