У ЗША пад заклад $ 500 тысячаў вызвалілі афіцэра паліцыі, які расстраляў бяззбройнага афраамерыканца


Судовы працэс па справе забойства Ўолтэра Скота пачнецца ў кастрычніку. Да гэтага часу афіцэр паліцыі Майкл Слэджэр будзе пад хатнім арыштам.

Інцыдэнт адбыўся 4 красавіка летась у амерыканскім горадзе Норт-Чарлстан. Майкл Слэджэр спыніў на шашы машыну Ўолтэра Скота за разбітую заднюю фару. Сварка паміж мужчынамі перарасла ў бойку, і Скот паспрабаваў уцячы ад паліцэйскага. Той не стаў цырымоніцца і выпусціў у спіну затрыманага восем куляў, а пазней падышоў да цела забітага, падкінуў невядомы прадмет і надзеў на яго кайданкі. Слэджэр матываваў свой учынак тым, што ў Скота быў электрашокер, а афіцэр апасаўся за сваё жыццё.

Страляніну зняў на камеру адзін з мінакоў і выклаў відэазапіс у інтэрнэт. Слэджэра звольнілі са службы. Яму пагражае пажыццёвы тэрмін.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў