У расейскім Сургуце затрымалі сталіністаў, якія прыйшлі на акцыю памяці ахвяраў рэпрэсіяў


Затрыманне прыхільнікаў Сталіна

Сілавікі перадухілілі правакацыю з боку прыхільнікаў Сталіна.

30 кастрычніка ў Сургуце на мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, былі затрыманыя актывісты з партрэтамі кіраўніка НКУС Мікалая Яжова і генерала Андрэя Уласава, які супрацоўнічаў з нацыстамі. Партрэты былі падпісаныя словамі «ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў».

Чытайце таксама >>> Начальнік менскай міліцыі пра рэпрэсіі: Гэта ўсё – плод вашай фантазіі

У выніку паліцыянты затрымалі чатыры асобы, сярод іх – ініцыятараў устаноўкі ў Сургуце бюста Сталіна Дзяніса Ханьжына і Рустэма Алакаева. Паводле Ханьжына, паліцыянты адвезлі затрыманых у аддзел паліцыі, дзе прыстрашылі пераследам паводле артыкулу «рэабілітацыі нацызму» з-за плакатаў з Уласавым.

У паліцыі факт затрымання абверглі.

НМ, belsat.eu, паводле Znak.com

Стужка навінаў