У Расеі аўтобус зваліўся з 30-метровага абрыву. 12 асобаў загінулі


Сярод загінулых у аўтакатастрофе ў Расеі ёсць дзіця. 40 асобаў пацярпелі, іх шпіталізавалі. Стан 34 пацярпелых ацэньваюць як цяжкі і вельмі цяжкі.

ДТЗ здарылася ўначы ў Забайкальскім краі. Аўтобус з паломнікамі вяртаўся ў Чыту з сяла Урлук, дзе знаходзіцца манастыр прападобнага Варлаама, пустэльніка Чыкойскага. На ўчастку, дзе перакуліўся аўтобус, вяліся рамонтныя працы, не было бардзюра і папераджальных знакаў. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтобус зваліўся з высокай насыпы на дах.

На кіроўцу завялі крымінальную справу аб парушэнні ПДР. Пра гэта паведамляецца на сайце рэгіянальнага ўпраўлення МУС.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў