У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце было 15 асобаў


Падзенне верталёта адбылося побач з горадам Бэрген.

Паводле папярэдніх звестак, на борце верталёта знаходзіліся 15 асобаў. Як паведамляюць нарвежскія медыі, верталёт упаў на невялікай выспе і выбухнуў.

Прадстаўнік ратавальнай службы паведаміў тэлеканалу «NRK», што людзей, якія выжылі пасля катастрофы, пакуль не знайшлі.

Паводле дадзеных паліцыі, на борце верталёта знаходзіліся 2 пілоты і 13 працаўнікоў-нафтавікоў, якія ляцелі ў Бэрген з нафтавага радовішча ў Паўночным моры.

НМ, belsat.eu, паводле bbc.com/russian

Стужка навінаў