У Менску паплечнікі антыфашыстаў зладзілі акцыю падтрымання

video

Група маладзёнаў з фаерамі і расцяжкаю «Вы не злачынцы, вы ахвяры сістэмы» выйшлі да Дому правасуддзя, дзе зладзілі акцыю падтрымання.

Шасцярым прыхільнікам клубу «Партызан»: Іллю Валавіку, Вадзіму Бойку, Дзмітрыю Цехановічу, Філіпу Іванову, Арцёму Краўчанку, Андрэю Чартовічу інкрымінуецца ўдзел у бойцы 29 чэрвеня 2014 году.

У той дзень адбыўся матч паміж камандамі «Тарпеда» і «Маладзечна». У тралейбусе №3 у кірунку стадыёна ехалі фанаты «Тарпеда». На прыпынку «Несцерава» (раней «Універсам») у транспарт, паводле пракурора, зайшлі абвінавачаныя. Яны «парушалі грамадска-прынятыя нормы паводзінаў», распылілі «неўсталяванае раздражняючае рэчыва». Іх матывам, як зачытаў дзяржаўны абвінаваўца, была «варожасць да іншай сацыяльнай групоўкі»: фанаты «Партызана» і «Тарпеда» прытрымліваюцца розных ідэалогіяў. Падчас бойкі ў тралейбусе разбілі шкло, аднаму з «тарпедаўцаў» парвалі куртку. Пацярпелых сярод пасажыраў няма. Дзеяннямі падсудных, па версіі пракурора, кіраваў Ілля Валавік: вызначыў, каму што рабіць, раздаў сродкі канспірацыі.

3 лютага адбыўся першы дзень слухання. Падсудныя прызнаюць віну часткова, фактычны пацвердзіўшы, што яны сапраўды былі ў тралейбусе.

Паседжанне працягнецца 6 лютага ў Доме правасуддзя. Пачатак слухання а 14:30.

Глядзі таксама
Каментары