У Менску пачынаецца суд нам мільянерам Уладзімірам Япрынцавым


Былога партнёра аднаго з самых уплывовых бізнесоўцаў краіны з атачэння Лукашэнкі Юрыя Чыжа судзяць за махлярства ў асабліва буйным памеры, якое здзейсненае арганізаванай групай.

На лаве падсудных разам з Япрынцавым ягоны сын Казбек, а таксама былы супрацоўнік групы кампаніяў «Трайпл» Аляксандар Арабян.

Звесткі пра арышт Япрынацава з’явіліся ў жніўні 2015 году. Бізнесмена затрымлівалі падчас святкавання ягонага дня нараджэння.

Ужо пасля арышту ў сакавіку 2016 году асноўнага ўладальніка «Трайпла» Юрыя Чыжа стала вядома, што гэта Чыж разам з двума расейскімі партнёрамі звярнуўся ў праваахоўныя органы з заявай на дзеянні Уладзімера Япрынцава. Напярэдадні паміж бізнесменамі адбыўся канфлікт.

Япрынцаў нарадзіўся ў Ашхабадзе ў 1961 годзе. Прафесійны самбіст. Япрынцыва называлі правай рукою Юрыя Чыжа. У рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых беларускіх бізнесменаў «Ежедневника» за 2013 год ён займаў 19-ты радок.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў