У Менску «Белавія» прэзентавала самалёт з новаю сімволікай (ФОТАФАКТ)


У Менскім аэрапорце паказалі боінгі з валошкай. Рэбрэндынг закрануў не толькі ліўрэі. Новая сімволіка з’явілася і на квітках, кубках ды іншай прадукцыі.

«Белавія» задумала рэбрэндынг улетку 2014 года. Спецыялісты «Боінга» садзейнічалі ў распрацоўцы новага выгляду, хоць праект для новага дызайну самалётаў прыдумаў беларускі дызайнер Ілья Андрэеў, які апошнія гады жыве і працуе ў Маскве.

 Як пост у «Facebook’у» дапамог у рэбрэндынгу кампаніі «Белавія»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў