У Менску адкрылі кавярню «KFC». Халявы і вёдраў пэпсі гэтым разам не было (ФОТА)


У Менску з’явіўся чарговы знаны фаст-фуд.

«Я вельмі радая, што адкрынілася кавярня, таму што ў нас не было разнастайнасці. Калі бываем у Еўропе, заўсёды наведваем гэтую кавярню», – кажа Аліна, якая прыйшла на адкрыццё.

[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”9282,9278,9274,9270,9266,9262,9258,9254,9250,9246,9242,9238,9234″][/vc_column][/vc_row]Дзяўчына асудзіла тое, што адбывалася на адкрыцці кавярні фаст-фуду іншага брэнду – «Burger King». Тады нібыта некаторыя наведнікі прыйшлі з трохлітровымі слоікамі па «халяўную» пэпсі (плаціш толькі за адзін кубак і п’еш, колькі хочаш).

Пагаджаюцца з ёй і хлопцы Раман і Максім, якія кажуць пра смачную ежу і дзякуюць, што няма такога хаосу, як быў падчас адкрыцця «Burger King».
Іншы госці кавярні лічаць, што з адкрыццём такіх установаў Менск становіцца бліжэйшы да Варшавы і Вільні, акультурваючыся на манер еўрапейскіх сталіцаў.

Стужка навінаў