У Маскве 20-гадовы неанацыст адрэзаў галаву беларусцы, якую прыняў за бяздомніцу


Алена Шыцік прыехала ў Расею на заробкі.

Беларуска стала адной з ахвяраў «чыстак ад пʼяніцаў і бяздомных». Прынамсі так маладзёны тлумачаць жорсткія забойствы. Часта яны забівалі выпадковых людзей.

Цяпер ідзе судовы працэс. На лаве падсудных пяць хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце 19-25 гадоў. Іх затрымалі ў 2015 годзе. На першых допытах яны прызналіся ў злачынствах.

40-гадовая беларуска прыехала ў Маскву, каб зарабіць на рамонт у кватэры. Ейная маці Вера Церашкова распавяла журналістам, што падчас апазнання ёй паасобку далі галаву і цела дачкі.

Жанчыну забіў 20-гадовы Павел Войтаў. Забойца нанёс ёй 44 нажавых раненні. Падчас следства ён сказаў, што забіў «бамжыху».

«Тут я забіў бамжыху. Каля цеплатрасы тармазнуў яе, нанёс ёй удараў дваццаць, яна скацілася ў яму», – распавядаў Войтаў следчым на месцы забойства.

Войтаў удзельнічаў у 14 забойствах. Матывам злачынстваў хлопец назваў «нянавісць да алкаголікаў і бамжоў», якіх ён лічыў «біясмеццем». З 15 гадоў ён прытрымліваўся правых поглядаў. Паплечнікі распавядаюць, што хлопец падумваў аб тэракце і пастаянна гаварыў «аб катаваннях і расчляненне целаў».

Днямі прысяжныя маюць агучыць прысуд.

Як адзначае meduza.io, гэта не адзіная група юнакоў, якая забівала «бяздомных».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў