Актывісты-хрысціяне будуць змагацца з нацызмам ды імперыялізмам РПЦ
Беларусам неабходна распачаць грамадзянскую кампанію, каб змусіць дзяржаўныя праваахоўныя ворганы і мясцовае кіраўніцтва Праваслаўнай царквы не дапускаць у царкоўным асяроддзі прапаганды нацысцкіх ды імперскіх поглядаў. Бо гэта рэальная пагроза нашай незалежнасці. Пра гэта «Белсату» паведаміў сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Павел Севярынец. Паводле палітыка, так званы «русскій мір» распаўсюджваецца па Беларусі ў тым ліку і праз праваслаўныя епархіі.
06.12.2016