Здарэнне адбылося позна ўвечары 11 лютага. Незнаёмец падбег да пары і нанёс шматлікія нажавыя раненні 31-гадовай жанчыне і ейнаму мужу.
Жанчына памерла ў шпіталі, 39-гадовы мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане.
Злачынцу пакуль не затрымалі. Эксперты на месцы здарэння канфіскавалі сляды, у тым ліку біялагічнага характару. Па факце нападу распачатая крымінальная справа па артыкулах «Забойства» і «Замах на забойства двух асоб».
ДР belsat.eu