У Берасці з даху дзевяціпавярховіка скінулася 14-гадовая школьніца


Трагічны інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 траўня.

«Папярэдне ўстаноўлена, што дзяўчына 2003 года нараджэння выкінулася з даху дзевяціпавярховага дому па бульвары Касманаўтаў. Яна вучылася ў адной са школаў абласнога цэнтру і выхоўвалася ў сацыяльна-небяспечнай сям’і», – пракаментаваў смерць дзяўчыны афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаная судова-медычная экспертыза.

Некалькі дзён таму ў Горадні з вакна на трэцім паверсе выпала дзіцё.

НМ, belsat.eu, паводле «СБ. Беларусь сегодня»

Стужка навінаў