Тры тоны гашыша знойдзена ў школьных партах у Ліване


Мытная служба Лівану арыштавала кантэйнеры са школьным партамі ў марскім порце Бейрута. Груз меў плыць у Егіпет.

Такім мудрагелістым спосабам дылеры спрабавалі пераправіць у Егіпет буйную партыю гашышу і каптагона – сінтэтычнага наркотыку на аснове амфетаміну.

Раней камандаванне ліванскай арміі заяўляла, што падчас правядзення спецаперацыі па пошуку і затрыманні злачынцаў, якія 28 снежня адкрылі агонь па вайсковым патрулю на ўсходзе Лівана, выявіла два падпольных завода па вытворчасці каптагона ў даліне Бекаа. Да таго ж, вайскоўцы знайшлі склад са зброяй.

У гады грамадзянскай вайны ў Ліване з 1975-га па 1990-ы даліна Бекаа, адзін з найважнейшых сельскагаспадарчых рэгіёнаў краіны, зʼяўлялася цэнтрам вырошчвання опіумнага маку і канопляў. Пасля заканчэння баявых дзеянняў сірыйскія войскі і ліванскія сілы бяспекі практычна ліквідавалі наркабізнес у Бекаа. Аднак частка жыхароў працягвае вырабляць наркатычныя сродкі ў падпольных умовах на продаж.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў