Традыцыйнае вяселле? З чаркаю, спавітым паленам і разламанай лаваю!

photo

Сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства разам з параю маладых – Адаркаю ды Яўгенам, згулялі сапраўднае традыцыйнае беларускае вяселле падчас фэсту «Камяніца» ў атачэнні беларускіх сельскіх будынкаў Музею народнай архітэктуры і быту ў Строчыцах.

Акрамя жадання пары маладых звязаць сябе на ўсё жыццё непарушальнымі вузамі, удзельнікі вяселля хацелі падтрымаць музей і паказаць сучасным беларусам ды гасцям з замежжа важнасць вясельных абрадаў.

Vyaselle_pa_Belarusku_33

Vyaselle_pa_Belarusku_19Удзельнікам абраду ды наведнікам фэсту атрымалася яшчэ і добра адпачыць, паспяваць, патанчыць.

Vyaselle_pa_Belarusku_04

Vyaselle_pa_Belarusku_03
На вяселле маладых прывезлі да старой карчмы ў сапраўднай брычцы на кані ўпрыгожаным, кветкамі ды бразготкамі. Сваты сустракалі маладых паводле традыцыі – хлебам ды чаркаю, далі перайсці праз шкуру каб жаніх з нявестай трапілі ў новае заможнае сямейнае жыццё. А гулялі вяселле за сталом на падворку.

Vyaselle_pa_Belarusku_08
Сваякоў маладой і маладога абдаравалі традыцыйнымі сімвалічнымі падарункамі: паясамі, посцілкамі, частку з якіх калісьці нявеста павінна была саткаць сама да вяселля.

Vyaselle_pa_Belarusku_10
Маладыя сядзелі ў галаве стала пад абразом Святога Мікалая, а потым на лаве – на сабраных у гасцей грошах, каб быць заможнымі ў сямейным жыцці. Не абышлося без цікавых вясельных прымавак, выканання гарачай вясельнай музыкі нават на кухонным посудзе, жартаў, спеваў і танцаў з карагодамі.

Vyaselle_pa_Belarusku_26

Традыцыйна, напрыканцы цырымоніі маладых адорвалі і частавалі вясельным караваем. Не забылі падарыць і далі пакалыхаць спавітую калоду, каб у іх нараджаліся дзеці.

Vyaselle_pa_Belarusku_30
Наступае найбольш сурёзная фінальная абрадавая частка вяселля – свякроў здымае вянок і фату з маладой, валасы прыбіраюць пад хустку. Гэта азначае набыццё вольнай дзяўчыны статусу жонкі.

Vyaselle_pa_Belarusku_34

Vyaselle_pa_Belarusku_36

Vyaselle_pa_Belarusku_37

Закончылася ўсё сумесным… ламаннем лавы, на якой дагэтуль сядзелі маладыя. Сэнс гэтага абраду ў тым, каб жаніх ужо ніколі больш не спраўляў іншага вяселля ў сваёй хаце і гэтае вяселле было на ўсё жыццё.


Глядзіце ўсе фота:

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Фота аўтара

Глядзі таксама
Каментары