Каб захаваць калекцыю, музей архітэктуры ладзіць музычны опэнэр. Фатаграфіі


Фолк-фэст «Камяніца» адбыўся ў восьмы раз.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо штогадовы фолк-фэст «Камяніца» прайшоў ужо ў восьмы раз.

«Камяніца» ладзіцца ў Азярцы з 2009 году, і за тае пары гэта адна з найважнейшых імпрэзаў для ўсіх, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай – ад старажытных традыцыяў да сучасных інтэрпрэтацый, ад музыкі да рамёстваў і танцаў.

Грошы ад фэсту ідуць наўпрост на рахунак музею, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. Білеты каштуюць дэмакратычна: сёлета школьнікі плацілі па 5 руб., а дарослыя – па 10 рублёў.

Глядзіце наш фотарэпартаж, калі прапусцілі імпрэзу.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Цікава, што гледачоў у поўным нацыянальным строі музей пускае на фестываль абсалютна бясплатна.

ДД; фатаграфіі: Вячаслаў Радзіміч

Стужка навінаў