Топ-менеджары кампаніі «Нафтан» набралі хабару на 28 гадоў турмы


Віцебскі абласны суд прыгаварыў да 12 гадоў пазбаўлення волі былога намесніка гендырэктара «Нафтану».

На лаве падсудных апынуліся таксама 51-гадовы начальнік упраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі (9 гадоў турмы) і 38-гадовы начальнік аддзелу камплектацыі (7 гадоў турмы).

Топ-менеджары распрацавалі карупцыйную схему, якая працавала па прынцыпе «адкатаў» за абсталяванне, якое набывалася для кампаніі «Нафтан». Кантракты заключалі не з тымі, хто прапаноўваў выгадныя ўмовы і кошт, а з тымі, хто мог падзяліцца з начальствам. Злачынная схема дзейнічала з 2011 па 2013 год. Сума хабараў за гэты час склала каля € 240 000.

У 2013-ым карупцыянеры планавалі атрымаць хабар у памеры € 900 000, але не паспелі, бо былі затрыманыя аператыўнікамі МУС. Шкода прадпрыемству склала каля Br 46 млрд. Абвінавачаныя кампенсавалі шкоду на Br 38 млрд, піша belapan.by.

ЮВ, belsat.eu, паводле, belapan.by

Глядзі таксама
Каментары