Тэракт у Кабуле: 24 загінулых


Смяротнік падарваўся ў аўтамабілі, начыненай выбухоўкай. Прынамсі 24 асобы загінулі, 42 атрымалі раненні.

Выбух адбыўся каля дому другога віцэ-прэмʼера Афганістану Хаджы Махамада Мохахіка. На месцы працуюць некалькі брыгадаў хуткай дапамогі.

Паводле Reuters, мэтай тэрарыстаў быў мікрааўтобус, які перавозіў супрацоўнікаў міністэрства горнаруднай прамысловасці і нафты. Усе загінулыя былі мірнымі жыхарамі.

Тэрарысты не ўпершыню атакуюць аўтобусы з урадавымі чыноўнікамі. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тэракт, аднак талібан і Ісламская дзяржава ўжо здзяйснялі некалькі нападаў у Кабуле ў мінулым.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары