Таксоўцы ладзяць сабе пазачарговы выходны. Ці выльецца акцыя ў страйк?


Перавознікі пратэстуюць супраць высокіх тарыфаў ад дыспетчарскіх службаў.

Прафесійны звяз таксоўцаў «Цэнтр» прапануе сталічным перавознікам правесці 29-га ліпеня агульнанацыянальны выходны ды выказаць гэтак пратэст дыспетчарскім службам супраць несправядлівых, на думку сябраў абʼяднання, тарыфаў на перавозкі. Ці выльецца гэтая акцыя ў агульнанацыянальны страйк і да чаго ён можа прывесці – у размове з лідарам прафзвязу Аляксандрам Стахоўскім.

«Гэта выходны дзень – гэта не страйк. Страйк можна прадʼявіць наймальніку. Сёння дыспетчарскія службы не зʼяўляюцца нашымі наймальнікамі, яны проста прадаўцы званкоў. Тыя ўмовы, у якія сёння паставілі таксі, – гэта не парадак, гэта поўнае бязладдзе, якое проста прыкрываецца словам «парадак», – заўважыў спадар Стахоўскі.

Асноўная прэтэнзія таксоўцаў – высокія кошты за адну замову ад дыспетчарскай службы памерам у 1 дэнамінаваны рубель.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў