«Сумны дзень для Еўропы» ці «перамога простых людзей»?


Свет абмяркоўвае вынікі гістарычнага рэферэндуму.

За выхад з Еўрапейскага Звязу прагаласавала 51.2% выбарнікаў.  Супраць было 48.2 %. Агулам у рэферэндуме узялі удзел 71,8 % брытанцаў.

Міністр замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер: «Ранішнія навіны з Вялікай Брытаніі сапраўды ацвярэжваюць. Падобна, што гэта сумны дзень для Еўропы і для Вялікай Брытаніі».

Дацэнт-беларус з Лондану: У інтарэсах Беларусі, каб Вялікая Брытанія засталася ў Еўразвязе

У сваю чаргу лідар Партыі незалежнасці Абʼяднанага Каралеўства Найджэл Фэрыдж назваў вынікі рэферэндуму «перамогаю простых людзей у бітве з вялікімі банкамі, вялікім бізнесам і вялікімі палітыкамі». І запатрабаваў ад Кэмэрана сысці ў адстаўку.

У Карпарацыі лонданскага Сіці не чакаюць масавага сыходу банкаў.

«Мы па-ранейшаму цэнтр пятай па велічыні эканомікі ў свеце. Цяпер задача ў тым, каб праявіць павагу да волі брытанскага народу і забяспечыць лепшыя прапановы падчас перагаворах, якія будуць пасля галасавання», – адзначаюць у карпарацыі.

Міністр замежных справаў Францыі Жан-Марк Эро акрэсліў вынік «сумным для Абʼяднанага каралеўства» і сказаў, што Еўропа мусіць адрэагаваць.

Чэшскі прэмʼер Богуслаў Собатка кажа, што ЕЗ павінен хутка змяніцца, каб узмоцніць падтрымку сваіх грамадзянаў:

«Еўропа мусіць быць гатовай дзейнічаць больш, быць гнуткай, менш бюракратычнай і больш адчувальнай да разнастайнасці, якую ўяўляюць 27 краінаў-сябраў Еўразвязу».

Эдвард Сноўдэн: «Незалежна ад вынікаў, «брэкзіт» паказвае, як хутка палову любога насельніцтва можна ўпэўніць у тым, каб галасаваць супраць сябе ж».

У дзень рэферэндума Standard & Poorʼs заявіла, што Вялікая Брытанія, хутчэй за ўсё, страціць свой крэдытны рэйтынг ААА. У рэйтынгавым агенцтве мяркуюць, што пасля «брэкзіту» такі высокі рэйтынг не адпавядае рэчаіснасці.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары