Стань на чале ВКЛ і разграмі маскоўскае войска


У Менску прэзентавалі настольную гульню «1514», прысвечаную падзеям Аршанскай бітвы.

Гэта ўжо 3-я беларускамоўная «настолка», якая паводле аўтараў, дапамагае вывучаць не толькі родную мову, але і беларускую гісторыю.

500 гадоў таму Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Казіміравіч адправіў сваё войска пад камандаваннем Гетмана найвышэйшага, князя Канстанціна Астрожскагака, насустрач маскоўскай арміі Вялікага князя маскоўскага Васіля III. Раніцай, 8 верасня, дзве вялікія сілы сышліся на полі пад Воршай… ВКЛ тады перамагло. Больш падрабязна пра гульню на сайце 1514.by.

ЮВ, belsat.eu 

Стужка навінаў