Справу Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша адправілі на дапрацоўку


6 красавіка гомельскіх журналістаў выклікалі ў суд Светлагорскага раёна, дзе меўся прайсці разгляд чарговага адміністрацыйнага пратаколу за «незаконны выраб і распаўсюд» прадукцыі СМІ.

Аднак суду не было. Фрылансераў, якія спецыяльна паканалі 240 кіламетраў, паінфармавалі, што пратакол па іх справе скіравалі на дапрацоўку.

Абураны паводзінамі светлагорскай феміды Кастусь Жукоўскі напісаў і пакінуў у судзе скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў, папрасіўшы перанесьці разгляд адміністрацыйнай справы ў Гомель.

11 лютага на тэлеканале «Белсат» выйшаў сюжэт «Прыроднае бедства на Гомельшчыне» – пра масавы мор рыбы ў Сасноваборскім вадасховішчы Светлагорскага раёна. На скаргі тутэйшых рыбакоў ні арганізацыя, на балансе якой знаходзіцца штучны вадаём, ні мясцовыя чыноўнікі не рэагавалі. Міліцыя ж праводзіла расследаванне, але не мору рыбы – яна выяўляла, хто гутарыў з мясцовымі жыхарамі і хто падаў у інтэрнэт інфармацыю, якой скарыстаўся тэлеканал «Белсат».

З пачатку года журналісту Кастусю Жукоўскаму агулам прысудзілі 45 млн рублёў штрафу за працу «без акрэдытацыі».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары