Скідзельскі даішнік: «Мужчына, вы навошта сябе па твары лупіце?»


Супрацоўнікі ДАІ г. Скідзель затрымалі кіроўцу, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага апянення.

Нягледзячы на гэта затрыманы кіроўца ўсё ж быў у стане прыгадаць, што яму пагражае крымінальная адказнасць за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, а таксама канфіскацыя транспартнага сродку.

Каб уратаваць сябе і сваю маёмасць п’яны кіроўца пачаў правакаваць супрацоўніка ДАІ на агрэсіўныя дзеянні: цягаць за форму, хапацца за стырно, а пасля проста пачаў лупцаваць сябе па твары. Трагікамедыя была зафіксаваная на відэарэгістратар, пра які затрыманы нават і не падазраваў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў