Сірыя просіць грошы ў Пуціна і... Лукашэнкі


Кіраўніцтва Сірыі вядзе перамовы з калегамі з Расеі і Беларусі аб павелічэнні аб’ёмаў эканамічнай супрацы ды пра новыя крэдыты, паведамляе расейская агенцыя «РИА Новости».

Прэм’ер Сірыі паведаміў, што ягоны Урад цяпер вядзе перамовы з Расеяй і Беларуссю аб прадстаўленні новых крэдытных лініяў, «якія дапамогуць забяспечыць патрэбы вытворчасці». Паводле Ўаэля Надэр аль-ХалькІ, падтрыманне з боку Расеі і Беларусі мае дапамагчы Сірыі супрацьстаяць «несправядлівым эканамічным санкцыям, што наклаў Захад».

Чытайце таксама >>>>> Сірыйскія войскі выкарыстоўваюць ноу-хау Асада – «бочкавыя бомбы»

Грамадзянская вайна ў Сірыі доўжыцца вось ужо 4 гады. Ад пачатку выступленняў апазіцыі ў краіне загінулі не менш як 200 тысячаў асобаў, пераважана – цывільнае насельніцтва. У 2014 годзе ААН заявіла аб спыненні маніторынгу колькасці загінулых: спраўджваць інфармацыю сталася папросту немагчыма. Падчас канфлікту Асад выкарыстоўваў супраць сваіх праціўнікаў хімічную зброю.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў