Shuma хоча на «Еўрабачанне» і заклікае падтрымаць гурт

video

Фота Facebook Shuma

Музыкі падаюць заяўку на ўдзел у конкурсе. Удзельнікі Shuma адзначаюць, што не маюць прадзюсара, а прайсці адбор без грамадскага падтрымання нерэальна.

«Калі вы жадаеце далучыцца да кампаніі рэклямнага флуду – пішыце прыватна. Скажам, вы можаце зрабіць стыкер, ці памагчы з таргет рэкламай, рабіць рассылкі, разносіць дыскі на радыё, памагаць нам з крэатыўнымі акцыямі, ці напісаць пра нас на сваім партале ці блогу – то будзем радыя!», – напісалі выканаўцы ў Facebook.

Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы прымаюцца да 26 снежня.

Shuma – гурт, якому ўдалося злучыць два неспалучальныя сусветы – сучасную электроніку і старадаўнія народныя спевы. Іхная музыка гучыць у клубах, на тэхна-вечарынах, у гандлёвых цэнтрах, «Макдоналдсе» і цягніках.

Гурт браў удзел у праграме «Belsat Music Live»

Cёлета «Naviband» занялі 17 месца на «Еўрабачанне» – на конкурсе ўпершыню прагучала беларускамоўная песня.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары