Naviband выдаў новы беларускамоўны альбом. Слухаць!

Wideo

Альбом «Адной дарогай» – чацвёрты студыйны і другі беларускамоўны запіс групы.

Гурт працаваў над альбомам апошнія паўгода.

«”Адной дарогай” – гэта выдатная гісторыя, вельмі дакладная і цэласная. Мы ўпэўненыя, што гэтай дарогай ідзём не толькі мы, а і Вы, нашыя слухачы», – пісалі музыкі ў сацсетках напярэдадні выпуску.

Жывая прэзентацыя новага альбома адбудзецца 9 сакавіка ў менскім Prime Hall.

Новы альбом можна таксама паслухаць і купіць у сэрвісах iTunes, Google Play і «Яндекс.Музыка».

За некалькі дзён да выхаду альбома гурт выклаў новы святочны кліп на песню «А дзе жывеш ты?», у якім быў намёк на тое, што ў сям’і музыкаў чакаецца прыбаўленне. Пазней пара пацвердзіла гэтыя чуткі.

На «Еўрабачанні» ў траўні сёлета Naviband занялі 17 месца – на конкурсе ўпершыню прагучала беларускамоўная песня.

Таксама Naviband удзельнічаў у праграме «Белсату» Belarus Music Live

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары