Што рабіць, калі ваш бізнес-партнёр абанкруціўся і застаўся вінны вам грошай?


Праграма «Асабісты капітал» распавядае, як вяртаць даўгі.

Больш за год дырэктар крамы касметыкі «Manufaktura» Аляксей супрацоўнічаў з кампаніяй-сэрвісам падарачным сертыфікатаў. Прадказаць, што кампанія, якая штогод прадавала некалькі сотняў сертыфікатаў, раптам стане банкрутам, было немагчыма. За кампаніяй застаўся доўг. Аляксей мог паспрабаваць звярнуцца ў суд і вярнуць грошы, але вырашыў гэтага не рабіць.

«Сума невялікая, каля 2 мільёнаў рублёў – з-за гэтага судзіцца і выбіваць даўгі няма сэнсу. Больш заплацім за судовыя выдаткі, можам больш эфектыўна выдаткаваць свой час», – кажа Аляксей.

Працэдура банкруцтва пачынаецца з судовага паседжання, на якім прызначаецца ўпраўляючы па банкруцтве. Ад былога дырэктара фірмы-банкрута ён прымае дакументы і маёмасць, збірае ўсе дадзеныя па маёмасці фірмы і патрабаваннях крэдытораў, прадастаўляе іх у эканамічны суд. Чым больш агульны кошт маёмасці фірмы, тым больш шанцаў, што ўсе крэдыторы атрымаюць свае грошы.

Стужка навінаў