Робата склалі з шарыка і дзвюх тонкіх ног

video

Лабараторыя робатаў і механізмаў Каліфарнійскага ўніверсітэту паказала вельмі пацешнага робата, які складаецца з паветранага шарыка з геліем і пары доўгіх, тонкіх ног. На сённяшні дзень гэта адзін з самых стабільных робатаў, якія ходзяць на дзвюх нагах.

Шарападобнае цела, на самай справе не такое ўжо і бязважкае. Яго вага разлічана гэткім чынам, каб ногі робата заўсёды заставаліся ў вертыкальным становішчы. Менавіта дзякуючы гэтай асаблівасці вонкава недарэчная канструкцыя бота, з яго тонкімі ножкамі-антэнамі, дазваляе апарату перасоўвацца ва ўсіх чатырох кірунках.

Робат можа нават хадзіць па вадзе. Стваральнікі робата ўжо працуюць над чацвёраногім варыянтам, які будзе яшчэ больш стабільны і будзе валодаць большай грузападʼёмнасцю. Распрацоўнікі спадзяюцца, што надзіманы робат будзе карысны ў нейкіх незвычайных сітуацыях.

КС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары