Расейскі робат Фёдар будзе памочнікам касманаўтаў

video

https://www.youtube.com/watch?v=aJWKC3vcMLQ&feature=youtu.be

Расейскі Фонд перспектыўных даследаванняў прэзентаваў новага антрапаморфнага робата, якога ў перспектыве плануецца выкарыстоўваць на пілатуемых касмічных караблях у якасці памочніка касманаўтаў. Прыладу назвалі Фёдар.

Тэхнічныя падрабязнасці новага робата пакуль не раскрываюцца. Мяркуючы з відэазапісу, на якім паказаны робат, унутраныя алгарытмы пакуль яшчэ адпрацаваныя не цалкам. Пра гэта сведчаць істотныя затрымкі перад пачаткам выканання задання, а таксама агульная невысокая хуткасць рухаў. Фёдар здольны дзейнічаць як аўтаномна, так і пад кіраваннем аператара. Навучанне робата рухам адбываецца і праз кампʼютарную трохмерную мадэль, так і праз паўтарэнне рухаў чалавека-аператара. Для кіравання аператар выкарыстоўвае адмысловы гарнітур.

Інфармацыю пра тое, што адбываецца перад робатам, аператар атрымлівае з відэакамер, устаноўленых у галаве Фёдара. Маса робата складае 144 кг, а ўзняць робат здольны да 10 кілаграмаў.

КС, belsat.eu. Фота В-курсе.ру

Глядзі таксама
Каментары