Анатоль Грынкевіч атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Такі прысуд вынес суд Фрунзенскага раёну 12 верасня. Мужчыну прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Акрамя гэтага, у Грынкевіча канфіскуюць ровар і ён павінен будзе выплаціць пацярпеламу 10 тысяч рублёў за маральную шкоду.
На мінулым тыдні пракурор запрасіла для яго 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а збіты 17-гадовы фатограф Васіль Дземідовіч – 50 тысяч рублёў (каля 25 тысяч долараў) маральнай кампенсацыі.
Анатоль Грынкевіч прызнаў сваю віну, папрасіў прабачэння ў хлопца і звярнуўся да суда з просьбай «не пазбаўляць яго дзіцяці бацькі, а жонку – мужа».
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.
19 чэрвеня Анатоль Грынкевіч на роварнай сцежцы на вуліцы Прытыцкага ў Менску ўдарыў бітай па галаве няпоўнагадовага хлопца і з’ехаў з месца здарэння. Пазней у судзе ён патлумачыў, што спяшаўся дамоў, каб цяжарнай жонцы, якой стала блага.