Раварыст, які ўдарыў бітай няпоўнагадовага, прызнаў віну, але бацькі хлопца не хочуць дараваць


Бацькі 17-гадовага Васіля патрабуюць 25 тысяч долараў маральнай кампенсацыі. Мужчына цалкам прызнаў віну і папрасіў прабачэння.

Разгляд у дачыненні да раварыста пачаўся 7 верасня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.

Сёння дапыталі абвінавачанага, пацярпелага і ягонага бацьку. Таксама ў судзе выступілі сведкі.

Анатоля Грынкевіча, які ўдарыў 19 чэрвеня бейсбольнай бітай мінака па галаве, абвінавачваюць па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле – да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Грынкевіч адзначыў, што ў той момант нерваваўся з-за хваробы жонкі, якая была цяжарная. Паводле абвінавачанага, 19 чэрвеня яна патэлефанавала яму і сказала, што ёй кепска. Ён узяў ровар і тэрмінова паехаў дадому.

Мужчына распавёў, што спачатку не хацеў біць бітай, але потым нанёс удар «на эмоцыях».

«У галаву я не цэліў, гэта адбылося выпадкова. Хлопца спрабаваў абʼехаць, але зрабіць гэта па зялёнай зоне не мог, таму што аднойчы так ужо рабіў і ўпаў. Я разлічваў на адэкватную ацэнку сітуацыі з боку пацярпелага і што мы проста разыдземся», – сказаў абвінавачаны.

ДР belsat.eu паводле tut.by, svaboda.org

Стужка навінаў