«Расейскі фашызм наблізіцца да польскай мяжы». Першы кіраўнік Беларусі падтрымаў «Белсат»

video

Палітык, навуковец і былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі (1991 – 1994 гг.) выказаў словы падтрымання для нашага тэлеканалу.

«Я спадзяюся, што “Белсат” не знішчаць, бо беларусам патрэбнае свежае паветра. Калі »Белсату« не будзе, то мы ў лапах расейскай і ў значнай ступені фашысцкай прапаганды. Я думаю, што нашыя добрыя суседзі павінны адумацца. Гэта дрэна і для іх, і для нас. Бо расейскі фашызм наблізіцца да польскіх межаў», – сказаў Станіслаў Шушкевіч.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што Польшча плануе замест тэлеканалу «Белсат» стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары