Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант абвергла інфармацыю пра інсульт кіраўніка Беларусі.
«Магу адказаць на гэта толькі словам трызненне», – заявіла Эйсмант у каментары расейскаму агенцтву.
ТАСС сцвярджае, што першапачаткова навіну пра інсульт Лукашэнкі са спасылкай на крыніцы ў Менску апублікаваў малавядомы ўкраінскі сайт. На самой жа справе інфармацыя спачатку з’явілася ўначы на 30 ліпеня на тэлеграм-канале «Незыгарь», які належыць гендырэктару агенцтва ТАСС Сяргею Міхайлаву.
Украінскі рэсурс апублікаваў навіну за дзве гадзіны да таго, як інфармацыю абвергла расейскае агенцтва.
НМ, belsat.eu, фотаздымак Прэс-служба Аляксандр Лукашэнкі