Расейцы дамагаюцца падвышэння коштаў на беларускае малако


Расейскі нацыянальны саюз вытворцаў малака (Саюзмалако) звярнуўся да ўрадаў Беларусі і Казахстану з прапановай стабілізаваць сітуацыю на малочным рынку Мытнага саюзу ЕўрАзЭС, паведамляе выданне izvestia.ru.

Прагнозы на летні сезон сведчаць аб значным падзенні коштаў на малако ў «складаных эканамічных ды палітычных умовах», айчынныя вытворцы вельмі занепакоеныя, – піша выданне.

Расейскі бок абвінавачвае Беларусь у дэмпінгаванні: пасля ўвядзення эмбарга на харчовыя тавары з Захаду, беларускае Міністэрства сельскай гаспадаркі знізіла аптовыя кошты на малако ў шэсць разоў. Казахстан актыўна рээкспартуе малочныя прадукты з трэціх краінаў – скардзяцца расейскія малочныя фермеры.

«Сябры Саюзмалака вельмі занепакоеныя зніжэннем коштаў на малако» – кажа старшыня саюзу Андрэй Даніленка.

Паводле яго, на сусветных фондавых рынках малочная прадукцыя патаннела ў два разы. У міжнародны трэнд упісваецца і Беларусь – галоўны пастаўшчык малака ў Расею.

Між іншым у Расеі ўсё наадварот. Кошт вытворчасці малака там павялічыўся на 40%. У выніку расейскім фермерам цяпер нявыгадна вырабляць малако. Вытворчасць можа скараціцца на 1-2 млн тон (у мінулым годзе яна склала 30.8 млн тон). У спалучэнні з устаноўленай мытай на імпарт (15%) – Расея патоне ў замежным малацэ.

cez,belsat.eu/pl/izvestia.ru

Глядзі таксама
Каментары